У Пінску затрымалі грамадзянку Украіны, гаспадыню кватэры пакаралі штрафам

Як паведамляе тэлеканал “Варяг”, яе знайшлі міліцыянты падчас правядзення аперацыі “Нелегал”. Жанчына парушыла закон у сябе на радзіме і хавалася ў Пінску на здымнай кватэры. Цяпер незаконную мігрантку рыхтуюць да дэпартацыі.

Варта дадаць, што атрымае пакаранне і жыхарка Пінска, якая незаконна здала жытло ўкраінцы. За такое правапарушэнне яе чакае штраф у памеры да 2 мільёнаў рублёў.