У Пінску завёўся аўтазлодзей-"вуаерыст" (фота)
Масавы крадзеж люстэркаў задняга віду адбыўся ў Пінску.
Пра здарэнне паведамляе аддзел інфармацыі Брэсцкага аблвыканкаму.
Ад злодзея пацярпелі сем суседзяў-аўтааматараў. Яны паркавалі свае аўтамабілі ў двары дома па вуліцы Студэнцкай. Невядомы ўначы адвінціў люстэркі, чым нанёс пацярпелым шкоду на суму больш за тры мільёны рублёў. На яго пачалі крымінальную справу.