У Пінску знайшлі старадаўнюю маставую (фота)
Невялікая траншэя, выкапаная будаўнікамі ў гістарычным цэнтры Пінска, прынесла сюрпрызы для мясцовых гісторыкаў.
З трохметровай глыбіні былі паднятыя элементы драўлянай маставой. Акрамя таго, у раскопе знайшлі парэшткі дзікіх жывёлаў ды аскепкі керамікі, якія датуюцца XVI-XVII стагоддзямі. Знойдзеныя артэфакты ўвойдуць у экспазіцыю Музея Беларускага Палесся.


