У Пінску знаходзіцца першы трафей расіян у вайне 1812 года (фота)

Яна ўсталявана ў Пінскім гарадскім парку культуры і адпачынку. Побач на гранітным камяні прымацавана шыльда, якая сцвярджае, што “на гэтым месцы, у ліпені 1812 года рускія жаўнеры пад началам Жэвахава І. С. уступілі ў бой з атрадам непрыяцеляў і захапілі гармату — першы ў гісторыі Айчыннай вайны трафей”. Праўда, дагэтуль невядома, у каго адбілі гармату: у сапраўдных французаў, ці ў беларускіх шляхцічаў, якія выступілі на баку Напалеона.