У Пінску з’явілася першая беларускамоўная рэклама (фота)
Адна з пінскіх прыватных фірмаў пачала рэкламаваць сваю дзейнасць па-беларуску.
У горадзе з’явіліся беларускамоўныя вывескі, якія запрашаюць наведаць 3D-кінатэатар і фотаатэлье. Дарэчы, такі маркетынгавы ход ужыты ў сталіцы Палесся ўпершыню. Раней уся рэклама рабілася выключна па-руску.
