У Полацку падатковая інспекцыя выявіла ілжэпрадпрымальнікаў

У выніку шэсць жыхароў Полацку нечакана для сябе сталі фігурантамі крымінальных справаў. Маладыя мужчыны зарэгістраваліся ў якасці індывідуальных прадпрымальнікаў і згадзіліся намінальна ўзначаліць невялічкія фірмы. Чым насамрэч займаліся зарэгістраваныя на іх юрыдычныя асобы, ніхто з палачанаў не ведаў.

Ілжэпрадпрымальніцкімі структурамі, як высветліла падатковая інспекцыя, карысталіся розныя буйныя фірмы для адмывання грошай і ўхілення ад падаткаў. Цяпер небаракам-прадпрымальнікам пагражае пакаранне. Калі пашанцуе, яны толькі сплоцяць штрафы. Але калі праз рахункі праходзілі вялікія грошы, то палачане могуць пазбавіцца волі на тэрмін да 10 гадоў.