У Полацку знайшлі рэшткі школы, дзе навучаўся Скарына

Археолагі знайшлі рэшткі корпуса кляштара бернардынаў, у якім Францішак Скарына атрымаў пачатковую адукацыю. Там славуты палачанін спасцігаў асновы лацінскай мовы. 


Да гэтага часу дакладнае месца размяшчэння кляштара не было вядомае: не захаваліся нават руіны. Гісторыкі толькі меркавалі, дзе ён мог знаходзіцца. Гэтым летам былі знойдзеныя рэшткі падмурка. Таксама навукоўцам трапіліся царкоўны посуд, які належаў бернардынам, кафля, накладкі на кнігі.


Па словах Дука, зрабіць музей з рэштак кляштара немагчыма, бо ў гэтым раёне шчыльная прыватная забудова. Але, адзначае БЕЛТА, гэтае месца можа стаць аб'ектам турыстычнага паломніцтва.