У Польшчы больш нелегальных рабочых з Філіпін, чым з Беларусі

Агулам было праверана 2000 кампаній, у якіх працуе 12,5 тысячы замежных грамадзян. На нелегальнай працы было злоўлена 644 чалавекі. Такія звесткі падае “Gazeta Wyborcza”.

Дарэчы, грамадзяне Беларусі, Украіны, Расіі, Грузіі ды Малдовы могуць працаваць у Польшчы паўгода без дазволу на працу. Аднак працадаўцы і ў гэтым выпадку часта парушаюць закон не падпісваючы з рабочым дамову, не плацячы за яго ўнёсак і не робячы яму страхоўку. Так, з 2009 па 2012 год у Польшчы было затрымана за нелегальную працу 78 беларусаў і 1908 украінцаў. Часцей за беларусаў з парушэннем закону працавалі таксама грамадзяне Філіпін, В’етнама, Македоніі ды Кітая.

Фота — fedpress.ru