У Польшчы распрацоўваюць стратэгію развіцця адукацыі беларускай меншасці
Праца над стратэгіяй зойме некалькі месяцаў.
У ёй прымуць удзел прадстаўнікі цэнтральных і мясцовых дзяржаўных органаў, а таксама прадстаўнікі школаў з беларускай мовай навучання і арганізацый беларусаў у Польшчы. Аб гэтым паведамляе Міністэрства адукацыі Польшчы.
Распрацоўка стратэгіі будзе абапірацца на падрабязным аналізе стану адукацыі беларускай нацыянальнай меншасці. Дзякуючы гэтаму можна будзе вызначыць патрэбы беларусаў па вывучэнню сваёй мовы і культуры.
Паводле апошніх дадзеных Міністэрства адукацыі, у Польшчы беларускую мову, як мову нацыянальнай меншасці, вывучае 3041 вучань. Навучанне адбываецца ў 23 пачатковых школах, 15 гімназіях, 3 сярэдніх школах і 3 дзіцячых садках Падляшскага ваяводства.