У Польшчы вызвалілі чатырох расійскіх фанатаў, трое яшчэ за кратамі

Як паведамляе РІА "Новости", паводле рашэння суда ў аўторак на волю выходзіць група расіян і ўжо сёння дыпламаты дапамогуць ім вярнуцца на радзіму. Адзін з расійскіх дыпламатаў паручыўся за фанатаў — яны мусяць з'явіцца для дачы паказанняў, калі ў гэтым з'явіцца патрэба. На наступным тыдні можа адбыцца разгляд апеляцыі па справах яшчэ трох расійскіх заўзятараў, якія пакуль застаюцца за кратамі.

Нагадаем, агулам у Польшчы было затрымана больш за 100 расійскіх фанатаў. Большасць з іх атрымалі ўмоўныя тэрміны ці штраф і толькі некаторыя былі дэпартаваныя ў Расію.