У Празе прайшла акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі

Падчас акцыі яе ўдзельнікі раздавалі турыстам буклеты на англійскай і нямецкай мовах. У іх апісвалася сітуацыя ў Беларусі, паведамляе “Хартыя 97”. Удзельнікі паведамляюць, што мерапрыемства выклікала вялікі рэзананс сярод мінакоў і турыстаў, якія знаходзіліся суботнім вечарам на Старамесцкай плошчы чэшскай сталіцы.