У прэзідэнцкіх выбарах у Расіі будуць удзельнічаць не больш за 7 кандыдатаў

Згодна з дзеючым выбарчым заканадаўствам, кандыдаты павінны былі сабраць не менш за два мільёны подпісаў. У апошні дзень, 18 студзеня, подпісы падаў кандыдат ад "Яблока" Рыгор Яўлінскі і двое самавылучэнцаў: бізнэсмэн Міхаіл Прохараў і губернатар Іркуцкай вобласці Дзмітрый Мезенцаў, піша "Росбалт".


Што тычыцца кандыдатаў ад чатырох парламенцкіх партый, якім подпісы збіраць было не трэба, то ЦВК яшчэ ў снежні афіцыйна зарэгістраваў іх для ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах. Гэта Ўладзімір Пуцін ("Адзіная Расія"), Генадзь Зюганаў (КПФР), Сяргей Міронаў ("Справядлівая Расія") і Уладзімір Жырыноўскі (ЛДПР).