У Пружанах у "калекцыянера" забралі кулямёты і пісталеты (фота)

Як высветлілася, раскопкі ў месцах вядзення баёў ён праводзіў працяглы час. Знойдзеную зброю і боепрыпасы захоўваў па месцы жыхарства, паведамляе сайт tomin.by.

На момант візіту супрацоўнікаў КДБ у мужчыны знаходзіліся 12 відаў разнастайнай зброі. Сярод іх былі танкавы кулямёт Дзегцярова, кулямёт MG34, абрэз вінтоўкі Мосіна, некалькі пісталетаў і рэвальвераў. Цяпер зброяй займаюцца эксперты.

Паводле БелаПАН, мужчына здаў свой арсенал добраахвотна.

Фота УКДБ па Брэсцкай вобласці з сайта tomin.by