У Пружанскім раёне малады спецыяліст нажом ледзь не забіў падначаленага
24-гадовы майстар лясгасу парэзаў 48-гадовага рабочага проста ў лесе. Абодва былі цвярозыя.
Пацярпелага з пранікальнымі нажавымі раненніямі даставілі ў лякарню, паведамляе tomin.by. На майстра завялі крымінальную справу па артыкуле “Наўмыснае нанясенне цяжкага цялеснага пашкоджання”.
Як стала зразумела пры разлядзе злачынства, маладога спецыяліста, які прыехаў з Віцебскай вобласці па размеркаванні, працоўныя адкрыта ігнаравалі, кпілі з яго. Хлопец быў на добрым рахунку ў кіраўніцтва лясгаса, ніякіх заўваг з боку міліцыі не меў. Нават параніўшы працоўнага нажом, сам пайшоў у міліцыю.
Цяпер вырашаецца пытанне аб перакваліфікацыі крымінальнай справы, бо ёсць падставы сцвярджаць, што злачынства здзейснена ў стане афекту. Напярэдадні здарэння маладога чалавека не адпусцілі дадому да смяротна хворай маці.