У Пружанскім раёне патруціліся куніцы (фота)

Фальварак называецца Задвараны і знаходзіцца ў 6 кіламетрах ад раённага цэнтра. Вось што распавёў адзін з мясцовых жыхароў.

Мужчына: "У кіламетры адтуль цэнтр сельгаспрадпрыемства... У былым фальварку бочка вялікая ляжыць, а ў нешта белае, надта атрутнае. Там тры куніцы ляжаць. Колькі ў лесе — невядома. Папілі вады, напэўна, і здохлі".

Зямля вакол выгарэла ад хімічнага рэчыва.

У сельгаспрадпрыемстве “Айчына”, да якога належыць згаданая тэрыторыя, сказалі, што невядома, чыя гэта маёмасць: “Трэба разбірацца”.