У Пружанскім раёне мужчына нацкаваў сабаку на сям'ю з дзіцём

Як паведамляе сайт uvd.brest.by, мясцовы жыхар зайшоў у кватэру аднавяскоўкі праз незачыненыя дзверы. У гэты час там знаходзіліся гаспадыня, яе муж і 12-гадовая дачка. Зламыснік падаваў каманды аўчарцы да нападу на прысутных. У выніку сабака пакусаў 39-гадовую жанчыну.

У дачыненні 30-гадовага гаспадара аўчаркі распачатая крымінальная справа. Яму пагражае да 3 гадоў пазбаўлення волі.