У Прыбалтыцы ўпершыню ажыццявілі перасадку штучнага сэрца

Перасадку зрабілі жанчыне, якая знаходзілася ў цяжкім стане і не магла чакаць донарскае сэрца. Аперацыю правяла брыгада медыкаў пад кіраўніцтвам прафесара Рымантаса Бяняціса пры ўдзеле хірурга з Нямеччыны. Цяпер гэтая штучная прылада дапаможа датрымаць пацыентку, пакуль не знойдзецца донарскі орган для перасадкі.

Перасадка штучнага сэрца — даволі рэдкая аперацыя, ва ўсім свеце іх налічваецца толькі болей за 900, паведамляе Інтэрфакс.