У прыбіральнях Пекіна новыя правілы: не больш як дзве мухі за раз

Паводле новага дакумента, ні ў адной з грамадскіх прыбіральняў горада не павінны лётаць больш за дзве мухі ў адзін момант часу. Гэта толькі адзін з новых стандартаў, якія, па задумцы мэрыі, мусяць палепшыць аблічча грамадскіх прыбіральняў, перадае ВВС.

Пры гэтым у дакуменце не гаворыцца, як улады маюць намер правяраць колькасць мух.

Мэрыя Пекіна таксама мае намер кантраляваць ачышчэнне прыбіральняў і навучанне абслуговага персанала. Для Пекіна гэта актуальна, бо ў шмат якіх дамах у старых раёнах кітайскай сталіцы няма ўласных прыбіральняў. Іх жыхары вымушаныя карыстацца грамадскімі.

Фота — vdovenko.livejournal.com