Пад Гродна сутыкнуліся 11 аўтамабіляў (фота)

Здарэнне адбылося паміж аграсядзібай Каробчыцы і возерам Юбілейнае. “Фольксваген”, які рухаўся ў бок горада, паспеў затармазіць за папутнай “БМВ”. Паспеў затармазіць і кіроўца “Сітраена”, які ехаў за ім. А вось “Хёндай”, які ехаў за “Сітраенам”, ужо нічога не паспеў.

Каб увярнуцца ад “Хёндая”, “Ровер” што ехаў следам, выехаў на сустрэчку… дзе ўдарыў “Мазду”. Праз недакладны выбар дыстанцыі колькасць удзельнікаў ДТЗ за лічаныя секунды ўзрасла да 11.

 

 

Фота: gaigrodno.by.