У публічных дамах Швецыі літоўкі канкуруюць з румынкамі і нігерыйкамі
Паводле звестак шведскай паліцыі, у гэтай краіне з нядаўняга часу расце колькасць прастытутак з Літвы.
Ураджэнкі Літвы, разам з румынкамі і нігерыйкамі, пераважна працуюць у спецыяльных кватэрах і гасцініцах. Толькі за апошні год паліцыя Стакгольма расследавала справы, у якіх удзельнічала 30 літовак. Таксама былі высветленыя асобы 20 сутэнёраў літоўскага паходжання.
Нагадаем, што ў Швецыі прастытуцыя не лічыцца злачынствам. На прастытутку глядзяць як на ахвяру, яе не прыцягваюць да крымінальнай адказнасці, таму ловяць не іх, а кліентаў, адзначае сайт delfi.lv.