У пункце пропуску “Прывалка” 30-31 ліпеня абмяжуюць рух
Абмежаванне будзе тычыцца грузавога аўтатранспарту, які выязджае з Беларусі ў Літву.
Гэта звязана з будаўніча-мантажнымі працамі ў пункце з літоўскага боку (“Райгардас”), паведамляе БЕЛТА. Для перасячэння мяжы рэкамендуецца выкарыстоўваць іншыя пункты пропуска, размешчаныя на беларускім участку знешняй мяжы Мытнага саюза. Абмежаванні руху ў “Прывалцы” будуць дзейнічаць з 8.00 30 ліпеня да 0.00 1 жніўня.
Тым часам у іншых пунктах пропуску на літоўскай мяжы вялікія чэргі. Па стане на 10.00 29 ліпеня ў “Каменным логу” у чарзе на выезд з Беларусі стаяць 600 грузавікоў, у “Катлоўцы” — 320, а ў “Беняконях” 350. Затое на мяжы з Польшчай ніякіх чэргаў няма.