У Расіі можа быць спыненая выплата паштовых пераводаў з Беларусі
Гэта здарыцца, калі "Белпошта" бліжэйшым часам не выплаціць сваю запазычанасць перад "Поштай Расіі".
"Пошта Расіі" папярэджвае кліентаў пра магчымасць спынення выплат з Беларусі праз невыкананне паштовым аператарам рэспублікі фінансавых абавязальніцтваў, паведамілі сёння ў расійскай кампаніі.
"У сувязі з невыкананнем Рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам "Белпошта" сваіх фінансавых абавязальніцтваў, прадугледжаных Пагадненнем па абмене міжнароднымі электроннымі пераводамі, ФДУП "Пошта Расіі" папярэджвае кліентаў пра магчымае спыненне выплаты паштовых пераводаў з Рэспублікі Беларусь, калі запазычанасць Пошты Беларусі перад расійскім паштовым аператарам не будзе выплачаная", — адзначаецца ў паведамленні "Пошты Расіі", перадае Прайм-ТАСС.