У Расіі асудзілі бізнэсмэна за падман беларускага прадпрыемства
Суд Стаўрапаля вынес прысуд Валерыю Баброву за махлярства ў асабліва буйным памеры.
Пацярпелым стала прадпрыемства "БелОМА-Мінскі механічны завод імя Вавілава", паведамляе Генеральная пракуратура Расіі.
Суд прызнаў, што ў студзені 2009 года Баброў заключыў з беларускім прадпрыемствам дамову на набыццё аўтамабільных запчастак. Атрымаўшы тавар у поўным аб'ёме, камерсант аплаціў яго толькі часткова. У выніку беларускае прадпрыемства страціла каля 650 тысяч долараў.
Баброва прысудзілі да 2 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму. Таксама ён павінен аплаціць штраф у 200 тысяч расійскіх рублёў.
Фота — programma-vikon.ru