У Расіі пратэстуюць супраць прэзідэнцтва Уладзіміра Пуціна

Асноўная акцыя пад назвай “Марш мільёнаў” пройдзе ў Маскве, яна пачнецца а 16.00 паводле мясцовага часу. Улады санкцыянавалі шэсце ад Калужскай плошчы па вуліцы Вялікая Якіманка да Балотнай плошчы, дзе адбудзецца мітынг. Арганізатары чакаюць, што на шэсце і мітынг збяруцца болей за 10 тысяч чалавек. Між тым заяўленая колькасць удзельнікаў — да 5 тысяч. У суботу пракуратура Масквы папярэдзіла арганізатараў “Марша мільёнаў” пра неабходнасць выконваць закон і прытрымлівацца заяўленай колькасці ўдзельнікаў.

Адзін з арганізатараў мерапрыемства, лідар “Левага фронту” Сяргей Удальцоў назваў папярэджанні уладаў ціскам на патэнцыйных удзельнікаў акцыі і заявіў пра тое, што не хоча дзейнічаць у межах узгодненага сцэнарыя, перадае ВВС.

Уладзімір Пуцін быў прэзідэнтам Расіі ў 2000-2008 гадах і кіраваў краінай два тэрміны. Пасля на гэтую пасаду быў абраны Дзмітрый Мядзведзеў, а цяпер Уладзімір Пуцін зноў выйграў выбары.