У Расіі зачыняюць "Пражэктарпэрысхілтан", які не любяць беларускія ўлады

На расійскім Першым канале вырашылі, што дуэт Івана Урганта і Аляксандра Цэкалы  адразу ў двух шоў — гэта перабор. Кіраўнік тэлеканала Канстанцін Эрнст вырашыў зачыніць праект, перадае interfax.by.

У Беларусі многія выпускі не дэманстраваліся ў тэлеэфіры, бо яе ўдзельнікі жартавалі з беларускай улады і асабіста Аляксандра Лукашэнкі. Так, у 2009 годзе была выразаная частка праграмы, дзе Лукашэнку прапаноўвалі звяртацца па крэдыт не да Расіі, а да пінгвінаў. Марцірасян, звяртаючыся да Лукашэнкі, заявіў: "Там, дзе вас ведаюць, вас сапраўды ўжо не чакаюць... Таму лепш ісці ў Антарктыду, да пінгвінаў".