У Расіі зноў пратэстуюць супраць вынікаў выбараў у Думу

Самы вялікі мітынг пачнецца ў Маскве на праспекце Сахарава а 14.00 паводле мясцовага часу. Улады ўзгаднілі правядзенне мерапрыемства з удзелам 50 тысяч чалавек. Ужо завершыліся акцыі ва Уладзівастоку і Хабараўску, там мітынгі былі нешматлюднымі. Сотні чалавек бяруць удзел у акцыі ў Навасібірску. Яшчэ два мітынгі праходзяць у Барнауле, адзін з іх не ўзгоднены з уладамі, перадае ВВС.

Нагадаем, што выбары ў Дзярждуму Расіі прайшлі 4 снежня і па іх выніках большасць галасоў (каля 50 адсоткаў) атрымала праўладная партыя “Адзіная Расія”. Пасля абвяшчэння вынікаў у буйных гарадах краіны некалькі дзён запар праходзілі несанкцыянаваныя мітынгі. 10 снежня ў Маскве адбылася дазволеная акцыя, якая сабрала, паводле розных падлікаў, ад 25 да 80 тысяч чалавек.