У Расонскім раёне знайшлі ідал старажытнага божышча (фота)
Мінскія дайверы разам з полацкімі археолагамі ўзнялі з ракі Дрыса драўляную фігуру, якая датуецца прыкладна VI-XII стагоддзямі.
Ідал праляжаў у вадзе каля тысяч год і ў прынцыпе няблага захаваўся. Загадчык кафедры гісторыі Полацкага ўніверсітэта Дзяніс Дук кажа, што гэта знаходка сусветнага маштабу. Верагодней за ўсё, ідала спачатку спалілі, а потым кінулі ў раку. А вада добра захоўвае дрэва, асабліва дуб.
Ідал мог можа быць выявай Вялеса ці Перуна, паведамляе TUT.by. Ён вельмі важкі, прыкладна 150-200 кілаграмаў. У вышыню ён сягае 1 метра 20 сантыметраў. Цяпер яго кансервацыяй і рэстаўрацыяй займаюцца навукоўцы.

