У Ратамцы пачынаецца этап Кубка свету па конным спорце
Ён будзе доўжыцца з 13 па 17 ліпеня. Гэты этап з’яўляецца адной са стадыяў адбору на лонданскую Алімпіяду-2012.
Плануецца, што ў ім возьмуць удзел 36 вершнікаў з Расіі, Румыніі і Беларусі. Паралельна будуць праходзіць і міжнародныя турніры ўзроўню складанасці адной і дзвюх зорак. Прызавы фонд спаборніцтваў складзе 10 тысяч еўра, паведамляе БЕЛТА.