У рэдакцыю "Брестского курьера" прыйшоў яшчэ адзін ліст з лаянкай
Яшчэ адзін ліст з абразамі і лаянкай прыйшоў у рэдакцыю газеты "Брестский курьер". Яго падпісалі ўсё тыя ж так званыя "патриоты Беларуси".
Вось што распавёў Еўрарадыё галоўны рэдактар Мікалай Аляксандраў:
“Той жа самы почырк, толькі ўжо нейкім чырвоным чарнілам. Лухта ўсялякая напісана. На гэты ліст я рэагаваць ніяк у газеце не буду. Падумаюць чытачы, што эксплуатую тэму і “піяруся”.
Нагадаем, на мінулым тыдні “патриоты Беларуси” надпісалі на артыкулах з газеты пра Ўладзіміра Някляева, Наталлю Радзіну і падзеі вакол выбараў хамскія каментары і даслалі іх у рэдакцыю “Брестского курьера”.