У рэйтынгу ФІФА беларуская зборная апусцілася на 87-е месца
Раней наша нацыянальная каманда займала 76 пазіцыю.
Лепшым у гісторыі каманды было 36-е месца. Яго беларуская зборная па футболе займала ў лютым 2011 года.
Дзесятка лідараў рэйтынгу ФІФА выглядае наступным чынам:
1 (1). Іспанія
2 (2). Германія
3 (4). Партугалія
4 (7). Аргенціна
5 (3). Англія
6 (8). Галандыя
7 (5). Уругвай
8 (6). Італія
9 (22). Калумбія
10 (11). Грэцыя
Нагадаем, што з лідарам сусветнага рэйтынгу футбольных зборных – Іспаніяй – нацыянальная зборная Беларусі сустрэнецца ў межах адборачнага турніра да чэмпіянату свету. Матч пройдзе 12 кастрычніка на мінскім стадыёне “Дынама”.