У розных краінах свету — чэргі па новы iPhone 5 (фота)

Першымі яго змаглі набыць жыхары ЗША, Аўстраліі, Канады, Францыі, Нямеччыны, Ганконга, Японіі, Сінгапура і Вялікабрытаніі. Найбольш нецерпялівыя пакупнікі займалі чаргу задоўга да афіцыйнага старту продажу. У адныя рукі можна набыць не больш за два iPhone 5.

Як паведамляе сайт delfi.lv, праз тыдзень апарат з'явіцца яшчэ ў 22 краінах, у тым ліку — у Польшчы, Літве.

У ЗША іPhone 5 каштуе да 399 долараў.

Фота — AFP