У салігорскага "Шахцёра" скралі кубкі і мячы
З трэнерскай ФК "Шахцёр" зніклі два кубкі і шэсць мячоў. Міліцыя пачала крымінальную справу.
Як паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы, невядомы зламыснік скраў мячы і кубкі ў перыяд з 5 па 9 жніўня.
У клубе кажуць, што сенсацыі ў крадзяжы шукаць не варта. Хутчэй за ўсё, матывы крадзяжу — бытавыя. А скрадзеныя кубкі — гэта ўзнагароды моладзевай каманды, а не асноўнага складу. Гэта значыць, у клубе ёсць і больш каштоўныя трафеі, але скралі чамусьці менавіта гэтыя.
Матэрыяльная шкода ацэньваецца прыблізна ў 1,5 млн рублёў.