У Салігорскім раёне разрад маланкі прайшоў праз намёт, загінуў школьнік
Трагедыя адбылася каля гарадскога пасёлка Старобін.
Як паведамляе БЕЛТА, маланка патрапіла ў дрэва, ток ад яе прайшоў па зямлі праз паходны намёт. У выніку, загінуў 16-гадовы школьнік. Трое чалавек былі шпіталізаваныя.