У Салігорскім раёне ўзарваўся кацёл, загінуў мужчына (фота)

Як паведамляюць выратавальнікі, у прыватным жылым доме ўзарваўся самаробны металічны кацёл вадзянога ацяплення, які працаваў на цвёрдым паліве. Выбухам была разбураная сцяна будынка. Гаспадар дома памёр па дарозе ў лякарню, яго жонка і сусед засталіся жывыя.

Мяркуецца, што прычынай выбуху катла стала парушэнне правілаў эксплуатацыі.

Фота — 112.by