У Салігорску "замініравалі" дом з крамай і ашчаднай касай
З будынка давялося эвакуяваць 70 чалавек.
Як паведамляе БЕЛТА, па абедзе 7 сакавіка на лінію 102 затэлефанаваў невядомы. Ён паведаміў, што будынак крамы "Крышталь" на вуліцы Леніна і банкамат замініраваныя.
Сапёрна-піратэхнічная група выбуховага прыстасавання не выявіла. Як выявілася, пра нібыта закладзеную бомбу са свайго хатняга тэлефона паведаміў мясцовы 62-гадовы жыхар. Па гэтым факце праводзіцца праверка.