У Самары адкрылі помнік Юрыю Дзетачкіну — савецкаму Робін Гуду

Скульптура была ўсталяваная ў гонар 85-годдзя рэжысёра, з нядаўняга часу — ганаровага грамадзяніна Самары. Бронзавая постаць Дзетачкіна ўяўляе фінальную сцэну фільма, калі герой здымае капялюш са словамі "Прывітанне, Люба! Я вярнуўся!".

Кіраўнік рэгіёна Мікалай Мяркушын адзначыў на адкрыцці, што гэта першы помнік змагару з карупцыяй, перадае РБК.

Фота — city.samara.ru