У Сербіі злавілі ваеннага злачынца з былой Югаславіі Ратка Младзіча

Ратка Младзіча на працягу некалькіх гадоў шукаў Міжнародны трыбунал па ваенных злачынствах у былой Югаславіі, перадае агенцтва Reuters


Сербскія СМІ інфармуюць, што Младзіча арыштавалі падчас сакрэтнай паліцэйскай аперацыі. Для дакладнага высвятлення асобы арыштаванага спецыялісты пачалі працэдуру вызначэння ДНК, якая можа заняць тры дні. 


Еўрапейскі звяз патрабуе, каб Сербія выдачы Младзіча Гаагскаму трыбуналу. Генерала вінавацяць у ваенных злачынствах падчас грамадзянскай вайны ў Босніі ў 1992-95 гадах. Еўрасаюз заяўляе, што не будзе разглядаць заяўку Сербіі на ўступ у гэтую арганізацыю, пакуль Младзіч застаецца на волі.