У Шанхаі адзначылі 130-гадовы юбілей Янкі Купалы і Якуба Коласа

У мерапрыемстве, зладжаным генеральным консульствам Беларусі ў Шанхаі, прынялі ўдзел прарэктар Усходне-кітайскага педагагічнага ўніверсітэта, дырэктар Цэнтра вывучэння Беларусі, прафесарска-выкладчыцкі склад, беларускія і кітайскія студэнты, паведамляе БЕЛТА.

На вечарыне гучалі вершы класікаў па-беларуску і па-кітайску, а таксама былі падведзеныя вынікі конкурсу перакладаў.

Цэнтру вывучэння Беларусі перададзеныя кнігі беларускіх аўтараў — 120 выданняў.

Фота — senno.by