У школьных тэстах нацыяналіста Бандэру замянілі на камісара Шчорса
Супраць гэтага пратэстуе народны дэпутат Украіны Вячаслаў Кірыленка.
Ён накіраваў афіцыйны запыт міністру адукацыі ды ва Украінскі цэнтр ацэнкі якасці адукацыі.
У ім канстатуецца недапушчальнасць выключэння імёнаў украінскіх палітычных дзеячоў Сцяпана Бандэры (лідара Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў) і Рамана Шухевіча (камандзіра Украінскай паўстанчай арміі ў першыя паваенныя гады) з пераліку асобаў, пра якіх трэба ведаць пры здачы тэсту па гісторыі Украіны.
"Гэтая ініцыятыва накіраваная на знішчэнне нацыянальнай памяці ўкраінскага народу і абавязкова справакуе абвастрэнне супрацьстаяння ў грамадстве", — цытуе словы Кірыленкі УНІАН.