У Шумілінскім раёне ўзарваўся кацёл дзіцячага садка (фота)
Здарэнне адбылося мінулай ноччу ў вёсцы Вялікія Лежні.
Кацельная, дзе адбыўся выбух, знаходзілася ў асобным будынку непадалёку ад дзіцячага садка. Жанчына, якая там працавала, не пацярпела. Цяпер ідуць аднаўленчыя работы. Высвятляецца прычына выбуху катла, інфармуе сайт 112.by.


