У Швейцарыі пешаходныя "зебры" ўпрыгожылі крышталямі Swarovski
Іх ззянне мусіць дапамагчы кіроўцам пазбягаць аварый, асабліва ў цёмны час сутак.
Першы ўзор ужо з'явіўся ў Берне. Кошт такога дарожнага ўпрыгожвання складае 9,8 еўра за кілаграм. Агулам на пераабсталяванне дарог у Швейцарыі ўжо выдаткавана 415 тысяч еўра, піша газета "Le Matin".