У Швецыі скандал з будаўніцтвам вайсковага заводу ў Саудаўскай Аравіі
Апазіцыя ў Швецыі патрабуе расследаваць звесткі пра тое, што ўрад таемна ўдзельнічае ў будаўніцтве вайсковага заводу ў Саудаўскай Аравіі.
Партыя зялёных заявіла, што Швецыя не можа падтрымліваць дыктатарскія рэжымы. "Зялёныя" патрабуюць ад парламенцкага камітэта праверыць працу міністэрства абароны краіны, перадае ВВС.
Скандал пачаўся з таго, што некалькі былых супрацоўнікаў міністэрства абароны паведамілі СМІ, быццам Саудаўская Аравія пачала будаўніцтва завода ў 2007 годзе. Кіраўнік міністэрства абверг гэтыя абвінавачванні.