У Слаўгарадскім раёне п’яная школьніца пашкодзіла 20 надмагільных крыжоў
Супраць яе распачалі крымінальную справу.
Суд чакае 16-гадовую школьніцу з вёскі Новая Слабада Слаўгарадскага раёна. На яе пачалі крымінальную справу за тое, што нападпітку яна "здзейсніла здзек над магіламі". Дзяўчына раскідала пахавальныя вянкі і пашкодзіла 20 надмагільных крыжоў. Школьніцы пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі, паведамляе сайт магілёўскай міліцыі.