У Слоніме легкавік з дзецьмі сутыкнуўся з МАЗам (фота)

Аўтамабілем "Рэно" кіравала 41-гадовая жанчына. Спрабуючы развярнуцца, каб пад'ехаць да крамы, яна верагодна не заўважыла МАЗа з цыстэрнай, адбылося сутыкненне. Як адзначае "Газета Слонімская", МАЗ працягнуў легкавік каля 30 метраў.

У салоне легкавіка знаходзіліся дзве дачкі жанчыны — 21-гадовая і цяжарная 19-гадовая, а таксама 5-гадовы сын і аднагадовы ўнук. Як паведамляе БелаПАН, найбольш пацярпеў 5-гадовы хлопчык, які шпіталізаваны з пераломам. Высветлілася, што жанчына-кіроўца ў 2010 годзе двойчы прыцягвалася да адміністрацыйнай адказнасці.

Фота — gs.by