У Слоніме школам і прадпрыемствам прапануюць выключыць кампутары
На адну гадзіну. З такой ініцыятывай выступіла мясцовая гімназія № 1.
Як паведамляе gs.by, акцыя будзе прысвечана Міжнароднаму дню энергазберажэння і прызначаная на раніцу 12 лістапада. Гімназісты адключаць кампутары на гадзіну і спадзяюцца, што да іх далучацца іншыя навучальныя ўстановы і прадпрыемствы горада.
Фота — bymedia.net