У Смаленскай вобласці паліцыя злавіла 9 беларусаў, якія хаваліся ад суда
У гэтым расійскім рэгіёне праводзілася міжнародная аперацыя "Вышук".
Як паведамляе сайт kp.ru, цяпер затрыманым пагражае экстрадыцыя на радзіму.
Яшчэ адзін грамадзянін Беларусі адзначыўся на Смаленшчыне спробай абрабаваць вясковую краму. 36-гадовы мужчына, які быў затрыманы на месцы злачынства, патлумачыў, што тыдзень таму ён вызваліўся з мясцовай калоніі, а грошай хапіла толькі на тое, каб дабрацца да абласнога цэнтра.