У Смаленску затрымалі мужчын, якія абрабавалі таксіста ў Оршы

У машыну 21-гадовага таксіста селі двое мужчын і папрасілі адвезці іх за горад. Апынуўшыся ў бязлюдным месцы, зламыснікі з ужываннем сілы завалодалі маёмасцю і грашыма таксіста, а яго самога выкінулі з аўтамабіля. На машыне яны паехалі ў бок Расіі.

Беларускія міліцыянты перадалі арыентоўку на аўтамабіль і падазраваных смаленскім праваахоўнікам. Ужо праз некалькі гадзін паліцыянты знайшлі аўтамабіль і затрымалі дваіх грамадзян Беларусі (ва ўзросце 40 і 21 гадоў).

На дадзены момант затрыманыя знаходзяцца ў Смаленску, інфармуе БелаПАН.

Фота — bymedia.net