У снежні камунальнікі зэканомілі на ацяпленні больш за 16 млн долараў
Прычынай стала незвычайная цеплыня першага зімовага месяца.
Як піша "Рэспубліка", у параўнанні з мінулым годам сёлета ў снежні спажыванне паліўна-энергетычных рэсурсаў паменшылася на 32%. У Міністэрстве ЖКГ кажуць, што прыроднага газу за гэты месяц камунальнікі выдаткавалі на 53% менш, чым у мінулым снежні. На 30% зменшылася і спажыванне мясцовых відаў паліва.