У Стакгольме назавуць уладальнікаў Нобелеўскай прэміі па фізіцы
Сярод верагодных кандыдатаў называецца брытанскі фізік Пітэр Хігс.
Яшчэ 50 гадоў таму ён выказаў меркаванне, што павінна існаваць нейкая часціца, якая адказвае за наяўнасць у матэрыі масы, і што без існавання гэтай часціцы ўяўленні людзей аб Сусвеце рассыпаюцца як картачны домік.
Пра першыя канкрэтныя доказы існавання гэтай часціцы загаварылі мінулым летам на падставе прамежкавых вынікаў эксперыментаў, якія праводзяцца на Вялікім адронным калайдары, адзначае РІА "Новости".
Учора стала вядома, што прэмію па медыцыне атрымалі брытанскі навуковец Джон Гердан і японец Сінья Яманака. Так былі адзначаныя іх працы па ствалавых клетках і кланаванні жывёлаў.
Нагадаем, што цырымонія ўзнагароджвання лаўрэатаў традыцыйна пройдзе ў Стакгольме 10 снежня.
Фота — scienceunseen.com