У сталічных загсах сёння зарэгіструюць 131 шлюб

Ахвочых ажаніцца ў гэты дзень прывабіла прыгожая дата — 12.12.12. Мода на прыгожыя вясельныя даты прыйшла да нас у нулявыя гады. Асабліва багатымі на вяселлі апынуліся 2008-ы і 2011-ы — тады ажаніліся па 300 параў.

Як паведамляюць "Мінск-навіны", больш за ўсё шлюбаў зарэгіструюць сёння ў загсе Маскоўскага раёна — 25. Па 20 шлюбаў зарэгіструюць у загсах Заводскага і Кастрычніцкага раёнаў, 18 — у загсе Партызанскага раёна. А вось у Савецкім і Фрунзенскім зарэгіструюць дзве і адну пару, адпаведна.

Фота — weloveweddings.omaha.com